Месца звышфразавых адзінстваў у аспекце розных лінгвістычных парадыгмаў

Main Article Content

Вольга Мікалаеўна Шаршнёва

Abstract

Даецца характарыстыка аналізу звышфразавых адзінстваў з пазіцыі параўнальна-гістарычнай, сістэмна-структурнай і антрапацэнтрычнай парадыгм. Указваецца, што параўнальна-гістарычны метад прадугледжвае гісторыю ўзнікнення і развіцця звышфразавых адзінстваў, характарыстыку розных поглядаў на іх аб’ём і функцыянаванне, выяўленне агульнага і адметнага як у саміх звышфразавых адзінствах, так і ў методыках іх апісання. Адзначаецца, што сістэмна-структурная парадыгма канцэнтруе ўвагу як непасрэдна на структурных асаблівасцях розных звышфразавых адзінстваў у іх класічным успрыняцці, так і на іх месца ў структуры мастацкага тэксту. Апісваецца антрапацэнтрычная парадыгма, якая дае аб’ектыўны аналіз звышфразавых адзінстваў, вывучае ролю аўтара як моўнай асобы ў фарміраванні і сінтэзе як класічных, так і некласічных звышфразавых адзінстваў, а таксама іх уплыў на ўнутраную арганізацыю дыскурсу. Сцвярджаецца, што сённяшнім навуковым даследаванням звышфразавых адзінстваў уласціва поліпарадыгмальнасць.

Article Details

Section
ФІЛАЛОГІЯ