Канцэптасфера нацыянальнага ў аповесцях Янкі Брыля 40–50-х гг. ХХ стагоддзя
Main Article Content
Abstract
Абгрунтавана запатрабаванасць у сучаснай гуманітарыстыцы, у айчынным літаратуразнаўстве даследаванняў праблем нацыянальнай эстэтычнай свядомасці. Разглядаецца змест паняцця «нацыянальнага» як філасофска-эстэтычнай і літаратуразнаўчай катэгорыі, актуальнай для аксіялагічных і імагалагічных даследаванняў літаратуры. На падставе аналізу аповесцей Я. Брыля 40–50-х гг. ХХ ст. зроблены высновы аб нацыяцэнтрызме творчай пазіцыі пісьменніка, аб выяўленні спецыфікі беларускага свету, нацыянальнага быцця, маральна-этычных каштоўнасцей народа праз канцэпты свой, іншы, чужы, архетыпавыя вобразы-матывы родных вёскі, сям’і, хаты, мовы.
Article Details
How to Cite
[1]
Мельнікава, З.П. 2022. Канцэптасфера нацыянальнага ў аповесцях Янкі Брыля 40–50-х гг. ХХ стагоддзя. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 2 (Jan. 2022), 23–30.
Section
ФІЛАЛОГІЯ