Спосабы ўтварэння паранімічных аб’яднанняў у беларускай літаратурнай мове

Main Article Content

Алена Іванаўна Дзінгілеўская

Abstract

Адлюстраваны вынікі назіранняў за тым, у апоры на якія фактары і якімі шляхамі складваюцца паранімічныя аб’яднанні прыметнікаў, утвораных ад адной асновы, у беларускай літаратурнай мове. Для кожнай мадэлі ўтварэння паранімічных аб’яднанняў прыметнікаў прыводзіцца шэраг прыкладаў і даецца іх аналіз. Адзначаецца, што паранімічныя аб’яднанні могуць узнікаць на аснове аднаго або розных лексіка-семантычных варыянтаў лексемы пры дапамозе розных афіксаў. У тых выпадках, калі аднаасноўныя ўтварэнні з’яўляюцца вытворнымі ад аднаго значэння і маюць аднолькавы суфікс, адзін з кампанентаў паранімічнай пары прадстаўлены ў кароткай форме (у назоўным і вінавальным склонах), для другога характэрна поўная форма. У прыметнікаў-паронімаў з тоеснай марфемнай структурай дыфе-рэнцыятарам словаўтваральных значэнняў выступае націск. Вынікі праведзенага даследавання могуць быць прадстаўлены ў лексікаграфіі – як дадатак да слоўніка паронімаў, у лексікалогіі – пры распрацоў-цы класіфікацый прыметнікаў-паронімаў, а таксама ў практыцы выкладання беларускай мовы для студэнтаў і школьнікаў.

Article Details

How to Cite
[1]
Дзінгілеўская, А.І. 2022. Спосабы ўтварэння паранімічных аб’яднанняў у беларускай літаратурнай мове. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 2 (Jan. 2022), 5–13.
Section
ФІЛАЛОГІЯ