Раманная трылогія Васіля Якавенкі як мастацкае пераасэнсаванне эпапейнага палатна

Main Article Content

Ганна Віктараўна Навасельцава

Abstract

Творчая практыка сучасных беларускіх празаікаў выяўляе адметнасць актуальнай жанравай мадэлі вялікага эпапейнага палатна. У трылогіі Васіля Якавенкі «Пакутны век» («Кабала», «Надлом», «Гульня на згубу») рэпрэзентуюцца падвойныя хранатапічныя каардынаты. Станаўленне і развіццё характараў паказваецца на фоне даваеннай рэчаіснасці і падзей Вялікай Айчыннай вайны. Лаканічная прадгісторыя раскрывае этнаграфічны каларыт мястэчка Моталь. Сямейна-бытавая хроніка ўвасабляе жыццёвы шлях трох пакаленняў Рамановічаў у розных: грамадска-палітычным, сацыяльным, філасофскім – кантэкстах. Пісьменнік паўнавартасна асэнсоўвае гістарычны лёс беларускай інтэлігенцыі, заможнага сялянства. У творы багата выкарыстоўваецца дакументальны матэрыял, чытачу даецца значная ступень свабоды для суразважання з мастаком слова і фарміравання ўласнай пазіцыі.

Article Details

How to Cite
[1]
Навасельцава, Г.В. 2020. Раманная трылогія Васіля Якавенкі як мастацкае пераасэнсаванне эпапейнага палатна. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 2 (Jan. 2020), 69–74.
Section
ФІЛАЛОГІЯ