Тэма музыкі ў літаратуры рамантызму (на матэрыяле паэтычных і публіцыстычных твораў Я. Чачота і гейдэльбергскіх рамантыкаў)

Main Article Content

А. Л. Батурына

Abstract

Аналізуюцца тэарэтычныя творы А. фон Арніма і Яна Чачота, якія датычацца народнай песеннай традыцыі, падкрэсліваецца ўласцівае для рамантыкаў імкненне пераадолець праз мастацтва раскол паміж адукаванай і неадукаванай часткамі грамадства, спалучыць разрозненыя сегменты нацыянальнай культуры ў адзіную моцную плынь. Вылучаюцца агульнае і адметнае ў падыходзе да фальклорнага матэрыялу ў зборніках «Чароўны рог хлопчыка» А. фон Арніма і К. Брэнтана і «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» Яна Чачота. Вызначаецца ўплыў рамантычнага светапогляду на дзейнасць Яна Чачота па навуковым аналізе асаблівасцей беларускай («крывіцкай») мовы.

Article Details

How to Cite
[1]
Батурына, А.Л. 2019. Тэма музыкі ў літаратуры рамантызму (на матэрыяле паэтычных і публіцыстычных твораў Я. Чачота і гейдэльбергскіх рамантыкаў). Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 2 (Jan. 2019), 44–49.
Section
ФІЛАЛОГІЯ