Уласныя асабовыя імёны ў кантэксце твораў Уладзіміра Калесніка

Main Article Content

С.Ф. Бут-Гусаім

Abstract

Разглядаюцца ўжытыя ў творах Уладзіміра Калесніка ўласныя асабовыя імёны, якія з’яўляюцца неад’емным элементам ідэйна-тэматычнага зместу мастацкага тэксту і важным сродкам намінацыі, характарыстыкі і ацэнкі персанажаў і іх стасункаў. Акрэсліваецца дыяпазон сэнсавага і фармальнага вар’іравання онімаў, шматлікія формы якіх выступаюць сродкам стварэння нацыянальнага і рэгіянальнага каларыту ў творах, інструментам перадачы шырокага спектра эмоцый, ацэнак, пачуццяў літаратурных герояў. Асаблівая ўвага надаецца асэнсаванню ролі кантэксту ў раскрыцці сэнсавых і эмацыйна экспрэсіўных магчымасцяў паэтонімаў. Асэнсоўваецца прагматычная роля ўласных асабовых імёнаў як пасведчання нацыянальнасці, узросту, веравызнання, вагі асобы ў грамадстве. Вывучаюцца прагматычныя рэгулятыўныя магчымасці оніма як сацыяльна зададзенага і нацыянальна спецыфічнага сродку рэгулявання міжасабовых адносінаў.

Article Details

How to Cite
[1]
Бут-Гусаім, С. 2017. Уласныя асабовыя імёны ў кантэксце твораў Уладзіміра Калесніка. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 2 (Jul. 2017), 36–42.
Section
ФІЛАЛОГІЯ