Міфасемантыка і функцыянальнасць вобраза арла ў беларускім фальклоры
Main Article Content
Abstract
Мэтай працы з’яўляецца вызначэнне міфасемантыкі і функцыянальнасці вобраза арла ў відах і жанрах беларускага фальклору. Гісторыка-генетычнае і функцыянальна-семантычнае даследаванне «тэксту арла» паказала, што ў ім дамінуе семантыка першынства, царскага статусу, усёведання, мужчынскасці і функцыянальнасць як знішчальніка старога і крэатара новага светаладу, а таксама трансгрэсара межаў паміж рознымі сферамі светабудовы. Арол выступае ў адным семантычным полі з такімі сакральна вылучанымі прадстаўнікамі жывёльнага свету, як змяя, рыба, конь, сокал, ястраб, воран, голуб (галубка), зязюля. Ён звязаны з засветамі, небам (хмарамі), Богам, царквой, дубам, яварам, морам, атрыбутаваны золатам.
Article Details
How to Cite
[1]
Швед, І. 2017. Міфасемантыка і функцыянальнасць вобраза арла ў беларускім фальклоры. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2017), 48–56.
Section
ФІЛАЛОГІЯ