Анамастычная прастора сучаснай беларускай навукова-папулярнай літаратуры
Main Article Content
Abstract
У артыкуле разглядаюцца ўжытыя ў навукова-папулярнай літаратуры сучасных аўтараў онімы, якія з’яўляюцца носьбітамі каштоўных звестак аб матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Разгледжана характэрная для старажытнай свядомасці крэатыўная сутнасць іменавання, згодна з якой імя прадвызначае істотныя рысы і лёс індывіда, што пацвярджае аналіз этымалагічнага значэння імёнаў і суаднясенне яго з лёсамі вядомых гістарычных асоб – герояў разгледжаных твораў. Ахарактарызавана культурна-гістарычная інфармацыя «фонавых» онімаў: тапонімаў, тэонімаў, урбанонімаў, эклезіёнімаў і інш. Праведзена класіфікацыя ўстарэлых паэтонімаў з пункту гледжання іх суадносінаў з кампанентамі сучаснага іменаслову. Выдзелены і ахарактарызаваны археонімы і гістрыёнімы. Асаблівая ўвага надавалася асэнсаванню ролі кантэксту ў раскрыцці сэнсавых і эмацыйна-экспрэсіўных магчымасцяў паэтонімаў. Вызначаны асноўныя заканамернасці ў выбары і ўжыванні анамастычных сродкаў у навукова-папулярнай літаратуры.