Сінанімічная парадыгма фразеалагізмаў і прыказак
Main Article Content
Abstract
Сінанімія з’яўляецца адной з форм праяўлення парадыгматычных адносін не толькі ў лексікалогіі, але і фразеалогіі, парэміялогіі. І ў гэтых раздзелах мовазнаўства дадзеная з’ява праяўляецца па-рознаму. Але паколькі сінанімічнасць устойлівых адзінак мовы не знайшла сістэмнага і ўсебаковага апісання ў беларускім мовазнаўстве, то менавіта на яе і звяртаецца ўвага ў артыкуле. Аналізуюцца розныя погляды на вызначэнне гэтага паняцця, даецца азначэнне сінонімам-фразеалагізмам і сінонімам-прыказкам. Затым у параўнальным аспекце вызначаецца будова сінанімічнага рада, тыпы сіномімаў сярод гэтых моўных адзінак (абсалютныя, семантычныя, стылістычныя і семантыка-стылістычныя), прапануюцца крытэрыі вызначэння дамінанты (выраза, што ўзначальвае сінанімічны рад), разглядаецца граматычная структура сінанімічных выразаў і адпаведна вылучаюцца аднаструктурныя, падобнаструктурныя і рознаструктурныя фразеалагізмы і прыказкі. Адзначаецца, што гэта з’ява больш уласціва фразеалагізмам, чым прыказкам.
Article Details
How to Cite
[1]
Садоўская, А. and Якалцэвіч, М. 2016. Сінанімічная парадыгма фразеалагізмаў і прыказак. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2016), 14–22.
Section
ФІЛАЛОГІЯ