Аднаактовыя п’есы ў станаўленні творчай ідывідуальнасці Георгія Марчука

Main Article Content

Л.У. Іконнікава

Abstract

Артыкул прысвечаны разгляду малафарматнай драматургіі ў творчасці Г. Марчука, яе ролі і ўплыву ў фарміраванні творчай індывідуальнасці пісьменніка. Тэарэтычнай асновай работы, бяруцца даследаванні В. Яцухны і М. Кладо. Асноўны змест складае аналіз аднаактовай камедыі «Магіла Чынгісхана» і п’есы «Дыскатэка». Пры разглядзе першага твора ўвага засяроджваецца на асаблівасцях створанай у п’есе прасторы, на сістэме персанажаў і на такой мастацка-вобразнай характарыстыцы дзеючых асоб, як гаваркія прозвішчы. Пры даследаванні другога твора асаблівая ўвага звяртаецца на адметнасці яго структуры, якая наглядна дэманструе, як у адной п’есе спалучаюцца дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: рысы малой драматычнай формы і наяўнасць характарыстык, што адрозніваюць шматактовую драматургію ад аднаактовай.

Article Details

How to Cite
[1]
Іконнікава, Л. 2012. Аднаактовыя п’есы ў станаўленні творчай ідывідуальнасці Георгія Марчука. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2012), 43–48.
Section
ФІЛАЛОГІЯ