Адзнакі медытатыўнасці ў творчасці Раісы Баравіковай і Ніны Мацяш

Main Article Content

І.М. Гоўзіч
К.Т. Макарэвіч

Abstract

Артыкул прысвечаны даследаванню медытатыўнасці як сэнсаўтваральнай дамінанты лірыкі Раісы Баравіковай і Ніны Мацяш. На матэрыяле вершаў са зборнікаў Р. Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» і Н. Мацяш «Богава дрэва», «Душою з небам гаварыць», «Паміж усмешкай і слязой», «У прыгаршчах ветру» робіцца выснова, што рэфлексія думкі і пачуцця аўтараў, іх рух, змены складаюць адметнасць лірыкі абедзвюх паэтэс. Ступень увасаблення медытатыўнасці ў творах Р. Баравіковай і Н. Мацяш выяўляецца ў двух аспектах: гэта і апісальнасць з адзнакамі медытатыўнасці, і «чыстая» медытацыя.

Article Details

How to Cite
[1]
Гоўзіч, І. and Макарэвіч, К. 2011. Адзнакі медытатыўнасці ў творчасці Раісы Баравіковай і Ніны Мацяш. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2011), 55–61.
Section
ФІЛАЛОГІЯ