Сімволіка крыніцы ў беларускім песенным фальклоры
Main Article Content
Abstract
На беларускім песенным фальклорным матэрыяле прасочана функцыянальнасць вобраза крыніцы як элемента ландшафтна-прыроднага кода. У выніку гісторыка-генетычнага і функцыянальна семантычнага аналізу раскрыта вітальная, эротыка-фертыльная, магічна-памнажальная семантыка крынічнай вады як універсальнага знака жыцця. Вобраз крыніцы выступае чыннікам семантычнага поля песень пераважна са шлюбна-эратычнымі матывамі. Функцыянаванне вобраза крыніцы як абагульненага знака суму абумоўлена яе асацыяцыяй з цякучымі слязамі і шырэй – міфалагічнай карэляцыяй вады з матывамі небяспекі і смерці.
Article Details
How to Cite
[1]
Швед, І. 2011. Сімволіка крыніцы ў беларускім песенным фальклоры. Vesnik of Brest University. Series 3. Philology. Pedagogics. Psichology. 1 (Jan. 2011), 46–54.
Section
ФІЛАЛОГІЯ