Вербальныя сродкі стварэння камічнага ў п’есе «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча

Основное содержимое статьи

В.І. Рагаўцоў

Аннотация

У артыкуле разглядаюцца як спецыялізаваныя, так і неспецыялізаваныя вербальныя сродкі камічнага. Да спецыялізаваных адносяцца такія сродкі, для якіх функцыя стварэння камічнай экспрэсіі з’яўляецца асноўнай. Гэта каламбуры (фразеалагічныя) і іранізмы. Іх можна кваліфікаваць як абсалютна спецыялізаваныя сродкі камічнага, паколькі яны выконваюць функцыю стварэння камізму ўсе без вы ключэння. Неспецыялізаваныя – такія сродкі, для якіх функцыя стварэння камічнага эфекту не з’яўляецца асноўнай. Гэта антрапонімы, прыказкі, фразеалагізмы, экспрэсіўна зніжаныя адзінкі, лірызацыя маўлення, кантрастывы, іншамоўныя ўкрапіны, марфалагічныя аказіяналізмы. Выяўленню камічнай экспрэсіі ў моўнай адзінцы садзейнічаюць актуалізатары, у ролі якіх выступаюць сродкі постпазіцыйнага вербальнага кантэксту, а таксама сітуацыйны кантэкст. Камічны эфект узмацняецца з дапамогай інтэнсіфікатараў (канцэнтраванае ўжыванне моўных адзінак).

Информация о статье

Раздел
ФІЛАЛОГІЯ