Жанрава-стылёвая адметнасць «Я»-рамана ў беларускай прозе (на прыкладзе твораў «Не аднойчы забіты» Уладзіслава Рубанава і «Сцяна» Сакрата Яновіча)

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Г.В. Навасельцава

Анатацыя

У апошняй трэці ХХ ст. раманісты эксперыментуюць з мастацкай формай, імкнуцца ўключыць чытача ў працэс сатворчасці, актуалізаваць успрыманне твора. У замежным літаратуразнаўстве распрацоўвалася тэорыя «Я»-рамана, у якім ускладняецца мастацкая роля апавядальніка, вядзецца аповед ад першай асобы, што прадвызначае значныя ідэйна-зместавыя карэктывы. Скіраванасць на суб’ектыўнае ўзнаўленне рэчаіснасці, увага да лёсу аднаго героя ў раманах «Не аднойчы забіты» У. Рубанава і «Сцяна» С. Яновіча выяўляе тыпалагічнае падабенства твораў, на прыкладзе якіх мажліва прасачыць жанрава-стылёвую адметнасць «Я»-рамана ў беларускай прозе. У цэнтры ўвагі абодвух пісьменнікаў знаходзіцца галоўны герой, які выступае не толькі аб’ектам адлюстравання, але і назіральнікам, які ацэньвае грамадскія патрэбы і грамадскія заганы, з’яўляецца носьбітам аўтарскай сімпатыі, што збліжае асобу героя і асобу аўтара.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
[1]
Навасельцава, Г. 2018. Жанрава-стылёвая адметнасць «Я»-рамана ў беларускай прозе (на прыкладзе твораў «Не аднойчы забіты» Уладзіслава Рубанава і «Сцяна» Сакрата Яновіча). Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (Jan. 2018), 78–83.
Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ