Канцэпцыя чалавека і гісторыі ў хроніцы У. Караткевіча «Званы Віцебска»

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Вольга Мікалаеўна Кавальчук

Анатацыя

Артыкул прысвечаны асэнсаванню мастацкага ўвасаблення ролі чалавека ў гісторыі на прыкладзе п'есы «Званы Віцебска» У. Караткевіча. Беларускі аўтар звяртаецца да падзей XVII ст., якія паўплывалі на лѐс не толькі аднаго горада, але і ўсяго рэгіѐну. Рэальныя факты паўстання 1623 г. у Віцебску выкарыстаны як база для пабудовы твора. Некалькі сюжэтных ліній злучаюцца і ствараюць складаную структуру, праз якую бачна, як падзеі мінулага ўплываюць на цяперашні час і могуць уплываць на будучае, а разам з тым, як адзін чалавек уплывае на лѐс іншых, што стварае плынь гісторыі. Гістарычныя і выдуманыя персанажы першага і другога плану адлюстраваны аўтарам у іх узаемадзеянні, якое паказвае трагічную сувязь пакаленняў.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ