Неспецыялізаваныя вербальныя сродкі камічнага ў драме Кандрата Крапівы «Канец дружбы»

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

В.І. Рагаўцоў

Анатацыя

У артыкуле разглядаюцца неспецыялізаваныя вербальныя сродкі камічнага, для якіх функцыя стварэння камічнага эфекту не з’яўляецца асноўнай. Гэта фразеалагізмы (без змянення формы і зместу), паратаксісныя аказіяналізмы, экспрэсіўна зніжаныя адзінкі, цытаты (без змянення формы і зместу і са змяненнем іх), сінтаксічныя аказіяналізмы, аказіянальныя сінонімы, антрапонімы, незразумелыя персанажу словы, фанетычныя дыялектызмы, іншамоўныя ўкрапіны, канцылярызмы, перыфразы, гіпербалізмы, праклёны, скорагаворкі, лексічныя аказіяналізмы. Выяўленню камічнай экспрэсіі ў моўнай адзінцы садзейнічаюць актуалізатары, у ролі якіх выступаюць сродкі прэ- і постпазіцыйнага вербальнага кантэксту. Камічны эфект узмацняецца пры комплексным ужыванні вербальных сродкаў камічнага.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ