Адлюстраванне эмоцый у семантыцы выказванняў

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

А.В. Доўгаль

Анатацыя

У артыкуле разглядаюцца эматыўна афарбаваныя і ўласна эматыўныя выказванні, вызначаецца іх месца ў сістэме камунікатыўных тыпаў выказванняў. Агульнымі прыметамі гэтых выказванняў з’яўляецца эматыўная інтанацыя і мадальна-эматыўная рамка, якая ствараецца як самой інтанацыяй, так і эматыўнай лексікай, эматыўнымі маркёрамі або сінтаксічнай структурай выказвання. Дыферэнцыйнай прыметай эматыўна афарбаваных і ўласна эматыўных выказванняў выступае іх камунікатыўная мэта: першыя ўжываюцца для паведамлення, запытання, пабуджэння, пажадання, выказаных эмацыйна узрушана; другія непасрэдна выражаюць эмацыйныя перажыванні моўцы. На падставе вызначаных прымет прапануецца вылучаць эматыўныя выказванні ў асобны камунікатыўны тып выказванняў, а эматыўна афарбаваныя выказванні адносць да сінтаксічных канструкцый пераходнага тыпу.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ