СЕМАНТЫЧНАЯ АДАПТАЦЫЯ ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ (НА ПРЫКЛАДЗЕ АНГЛІЦЫЗМАЎ)
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Разглядаюцца аспекты семантычнай адаптацыі англіцызмаў у сучаснай беларускай мове на прыкладзе запазычанняў, выбраных з медыятэкстаў на партале zviazda.by за 2015–2023 гг. Семантычная адаптацыя прызнаецца вырашальным этапам адаптацыі і разумеецца як падпарадкаванне семантычнай структуры іншамоўнай адзінкі новай лексіка-семантычнай сістэме. Вылучаны чатыры тыпы суадносін паміж прататыпам і запазычаным словам: звужэнне семантычнага аб’ёму; захаванне семантычнага аб’ёму; семантычныя зрухі; пашырэнне семантычнага аб’ёму. Акрамя таго, апісваюцца выпадкі запазычання некалькіх лексіка-семантычных варыянтаў полісемантычнага слова.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Як цытаваць
[1]
Гуль, М.У. 2024. СЕМАНТЫЧНАЯ АДАПТАЦЫЯ ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ (НА ПРЫКЛАДЗЕ АНГЛІЦЫЗМАЎ). Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (May 2024), 32–37.
Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ