САТЫРА Ў ВЕРШАВАНЫХ ДЫЯРЫУШАХ ГАЛЬЯША ПЕЛЬГРЫМОЎСКАГА
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Прадметам даследавання ў артыкуле з’яўляецца сатыра. Матэрыял даследавання складаюць вершаваныя дыярыушы («Пасольства і кароткае апісанне перамоваў з Масквою» і «Пасольства да Жыгімонта ІІІ у 1602 г.»), створаныя Гальяшам Пельгрымоўскім, польскамоўным паэтам канца XVI – пачатку XVII ст., удзельнікам дыпламатычнай місіі ў Маскву ў 1600–1601 гг. Мэта артыкула – выяўленне месца і ролі сатыры ў названых творах. У даследаванні скарыстаны гісторыка-літаратурны і эмпірычны метады аналізу. Сатырычныя элементы ў дыярыушах абумоўлены ідэалагічнымі разыходжаннямі і скептычнымі адносінамі аўтара да шматлікіх праяваў іншасці. На ідэйным узроўні сатырычнае выяўляецца праз проціпастаўленне нормы аўтара аб’екту крытыкі, а на мастацкім – праз іронію і сарказм.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Як цытаваць
[1]
Бразгуноў, А.У. 2024. САТЫРА Ў ВЕРШАВАНЫХ ДЫЯРЫУШАХ ГАЛЬЯША ПЕЛЬГРЫМОЎСКАГА. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (May 2024), 5–10.
Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ