Фанетычная, марфалагічная і семантычная адаптацыя састарэлых германізмаў у сучаснай беларускай мове
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Вылучаны асаблівасці фанетычнай, марфалагічнай і семантычнай адаптацыі састарэлых германізмаў у сучаснай беларускай мове. Састарэлыя запазычанні прыстасаваліся да фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы. Род нямецкіх назоўнікаў вызначаецца згодна з нормамі сучаснай беларускай мовы. Сярод састарэлых назоўнікаў германскага паходжання самымі прадуктыўнымі назоўнікамі, якія захоўваюць свой род, з’яўляюцца назоўнікі мужчынскага роду. Паводле семантычнай адаптацыі ў беларускай мове сярод састарэлых германізмаў выдзяляюцца: 1) назвы, лексічнае значэнне якіх цалкам (ці амаль) супадае са значэннем іх этымонаў; 2) назвы, значэнне якіх часткова супадае з іх прататыпамі; 3) назвы, лексічнае значэнне якіх у мове-донары і ў мове-прымальніцы не супадае. Адной з характэрных рыс семантычнай адаптацыі састарэлых слоў германскага паходжання з’яўляецца апелятывацыя.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Як цытаваць
[1]
Макарэвіч, А.В. 2023. Фанетычная, марфалагічная і семантычная адаптацыя састарэлых германізмаў у сучаснай беларускай мове. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (Jan. 2023), 42–48.
Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ