THE IMAGE OF HOMO HEROICUS IN THE POEMS OF THE COLLECTION «I WAS. I AM. I WILL BE» BY U. KARATKEVICH
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Прадстаўлена комплекснае даследаванне асаблівасцей канцэпцыі асобы ў вершах У. Караткевіча са зборніка «Быў. Ёсць. Буду». Высветлена, што лірычны герой твораў гэтага зборніка – гераічная асоба (воін, герой, змагар, закаханы, рыцар), носьбіт гераічнага этасу homo heroicus. Канстытуэнтамі вобраза выступаюць характэрныя матывы Рамантызму – глыбокі псіхалагізм, трагізм адзінокай асобы, імкненне да вольнасці, вызвалення ад фізічнага і духоўнага прыгнёту (інтэртэкстуальныя сувязі з творчасцю Дж. Байрана), а таксама рыцарскай сярэднявечнай эстэтыкі слугавання Прыўкраснай даме, узнёслага кахання, куртуазіі. Вялікая колькасць лексічных адзінак у вершах паэта мае дачыненне да мілітарнай сферы (намінацыі розных відаў зброі, амуніцыі воіна (у асноўным рыцарская сярэднявечная экіпіроўка), азначэнні ваенных сітуацый, спецыфічнага хранатопу, характэрных эмоцый гора, пакуты і нянавісці). Зроблены высновы, што У. Караткевіч стварае своеасаблівы характар амаль легендарнага нацыянальнага героя – высакароднага патрыёта, тыранаборца, мужнага абаронцы народа і Бацькаўшчыны.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Бібліяграфічныя спасылкі
1. Литературная энциклопедия терминов и понятий / Рос. акад. наук, Ин-т науч. информ. по обществ. наукам ; гл. ред. и сост. А. Н. Николюкин. – М. : Интелвак, 2001. – 1596 стб.
2. Русецкі, А. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць. Нататкі літаратурнай творчасці / А. Русецкі. – Мінск : Маст. літ., 2000. – 300 с.
3. Караткевіч, У. Збор твораў : у 8 т. / У. Караткевіч. – Т. 8. Кн. 2 : З жыццяпісу, нарысы, эсэ, публіцыстыка, постаці, крытычныя творы, інтэрв’ю, летапіс жыцця і творчасці. – Мінск : Маст. літ., 1991. – С. 365–374.
4. Караткевіч, У. Быў. Ёсць. Буду: Кніга паэзіі / У. Караткевіч. – Мінск : Маст. літ., 1997. – 157 с.
5. Лаппо, М. С. Вобразы Сярэднявечча і Рэнесансу ў рамане У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» / М. С. Лаппо // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. – 2020. – № 10. – С. 19–23.
6. Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: жыццё i творчасць / А. Верабей. – Мінск : Беларус. навука, 2005. – 271 с.