Літаратура і эстэтыка нацыянальнага самапазнання ў філасофска-публіцыстычнай спадчыне Змітрака Бядулі

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

З.П. Мельнікава

Анатацыя

Аналізуецца праблематыка, ідэйна-эстэтычная напоўненасць філасофска-публіцыстычных артыкулаў, эсэ Змітрака Бядулі пачатку ХХ стагоддзя («Не хлебам адзіным», «Падмогі», «К жыццю!», «Святло», «Чакайце сваіх», «Казкі», «Зямля»). Даследчыцкае прачытанне гэтых твораў пераконвае, што пісьменнік быў арыгінальным ідэолагам-мысляром. У драматычныя 10-я гады ХХ ст. яго хвалявалі пытанні нацыянальнага самапазнання і самазахавання беларусаў, катэгорыі красы, хараства, эстэтычнай каштоўнасці беларускай літаратуры і народнай культуры.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ