Хранатопы аповесці «Жураўліны крык» В. Быкава і рамана «А як будзеш каралём, а як катам будзеш» Т. Новака

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

В.М. Кавальчук

Анатацыя

Васіль Быкаў і Тадэвуш Новак з’яўляюцца знакамітымі пісьменнікамі ў беларускай і польскай літаратурах. Яны належаць да пакалення творцаў, якое ўдзельнічала ў Другой сусветнай вайне і мае свой драматычны вопыт. Артыкул прысвечаны ўвасабленню ў іх антываенных па пафасе творах хранатопаў «дарога», «лес», «вёска» і інш., што з’яўляецца цікавым і актуальным для літаратуразнаўчага аналізу мастацкага твора. Аўтар паводле кампаратывістычных падыходаў разглядае аповесць беларускага празаіка Васіля Быкава «Жураўліны крык» і раман польскага пісьменніка Тадэвуша Новака «А як будзеш каралём, а як катам будзеш», вылучаючы сыходжанні і адрозненні ў рэалізацыі названых хранатопаў.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ФІЛАЛОГІЯ