Антрапанімікон трылогіі Вольгі Іпатавай «Гаспадары вялікага княства»

Основное содержимое статьи

С.Ф. Бут-Гусаім

Аннотация

У артыкуле разглядаюцца ўжытыя ў трылогіі В. Іпатавай антрапонімы, якія з’яўляюцца носьбітамі каштоўнай інфармацыі аб матэрыяльнай, духоўнай культуры і светаўспрыманні беларусаў у ХІІІ–ХІV стагоддзях. У працы прааналізавана ўзаемадзеянне ў беларускім антрапаніміконе гэтага гістарычнага перыяду язычніцкага і хрысціянскага кампанентаў. Разгледжана характэрная для міфалагічнай свядомасці крэатыўная сутнасць іменавання, згодна з якой імя адыгрывае дэзыдэратыўную ролю, вызначаючы істотныя рысы і лёс індывіда. Імёны персанажаў твораў В. Іпатавай прааналізаваны з пункту гледжання ступені іх сэнсавай актыўнасці. Выдзелены і ахарактаразаваны прамагаваркія, ускоснагаваркія, схаванагаваркія паэтонімы, а таксама онімы-рэмінісцэнцыі. Асаблівая ўвага надавалася асэнсаванню ролі кантэксту ў раскрыцці сэнсавых і эмацыйна-экспрэсіўных магчымасцяў паэтонімаў.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Бут-Гусаім, С. 2010. Антрапанімікон трылогіі Вольгі Іпатавай «Гаспадары вялікага княства». Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (янв. 2010), 5–13.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ