Месца звышфразавых адзінстваў у аспекце розных лінгвістычных парадыгмаў

Основное содержимое статьи

Вольга Мікалаеўна Шаршнёва

Аннотация

Даецца характарыстыка аналізу звышфразавых адзінстваў з пазіцыі параўнальна-гістарычнай, сістэмна-структурнай і антрапацэнтрычнай парадыгм. Указваецца, што параўнальна-гістарычны метад прадугледжвае гісторыю ўзнікнення і развіцця звышфразавых адзінстваў, характарыстыку розных поглядаў на іх аб’ём і функцыянаванне, выяўленне агульнага і адметнага як у саміх звышфразавых адзінствах, так і ў методыках іх апісання. Адзначаецца, што сістэмна-структурная парадыгма канцэнтруе ўвагу як непасрэдна на структурных асаблівасцях розных звышфразавых адзінстваў у іх класічным успрыняцці, так і на іх месца ў структуры мастацкага тэксту. Апісваецца антрапацэнтрычная парадыгма, якая дае аб’ектыўны аналіз звышфразавых адзінстваў, вывучае ролю аўтара як моўнай асобы ў фарміраванні і сінтэзе як класічных, так і некласічных звышфразавых адзінстваў, а таксама іх уплыў на ўнутраную арганізацыю дыскурсу. Сцвярджаецца, што сённяшнім навуковым даследаванням звышфразавых адзінстваў уласціва поліпарадыгмальнасць.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Шаршнёва, В.М. 2022. Месца звышфразавых адзінстваў у аспекце розных лінгвістычных парадыгмаў. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (янв. 2022), 63–70.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ