Уласныя асабовыя імёны ў кантэксце твораў Уладзіміра Калесніка

Основное содержимое статьи

С.Ф. Бут-Гусаім

Аннотация

Разглядаюцца ўжытыя ў творах Уладзіміра Калесніка ўласныя асабовыя імёны, якія з’яўляюцца неад’емным элементам ідэйна-тэматычнага зместу мастацкага тэксту і важным сродкам намінацыі, характарыстыкі і ацэнкі персанажаў і іх стасункаў. Акрэсліваецца дыяпазон сэнсавага і фармальнага вар’іравання онімаў, шматлікія формы якіх выступаюць сродкам стварэння нацыянальнага і рэгіянальнага каларыту ў творах, інструментам перадачы шырокага спектра эмоцый, ацэнак, пачуццяў літаратурных герояў. Асаблівая ўвага надаецца асэнсаванню ролі кантэксту ў раскрыцці сэнсавых і эмацыйна экспрэсіўных магчымасцяў паэтонімаў. Асэнсоўваецца прагматычная роля ўласных асабовых імёнаў як пасведчання нацыянальнасці, узросту, веравызнання, вагі асобы ў грамадстве. Вывучаюцца прагматычныя рэгулятыўныя магчымасці оніма як сацыяльна зададзенага і нацыянальна спецыфічнага сродку рэгулявання міжасабовых адносінаў.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Бут-Гусаім, С. 2017. Уласныя асабовыя імёны ў кантэксце твораў Уладзіміра Калесніка. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (июл. 2017), 36–42.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ