Традыцыі і навацыі ў дзейнасці дзяржаўнай мытнай службы ВКЛ у другой палове ХVІІІ ст. (на прыкладзе працэдуры мытнага кантролю)

Основное содержимое статьи

Ірына Фёдараўна Кітурка

Аннотация

Дзяржаўная мытная служба ВКЛ была створана ў другой палове ХVІІІ ст. як спецыяльны інстытут у сістэме выканаўчай улады дзяржавы. У яе дзейнасці арганічна спалучаліся пэўныя традыцыі і прадыктаваныя часам навацыі, якія ў артыкуле прааналізаваны на прыкладзе ажыццяўлення ключавой мытнай працэдуры – мытнага кантролю. На падставе шырокага кола архіўных крыніц паказваецца, што працэдура перасячэння мытнай мяжы ВКЛ у другой палове ХVІІІ ст., заснаваная на традыцыйнай практыцы, развівалася пад уздзеяннем знешніх і ўнутраных фактараў: павялічвалася колькасць дадатковых мытных збораў; пашыраліся функцыі і абавязкі мытных служачых, якія для правядзення мытнай рэвізіі павінны былі добра ведаць не толькі мясцовае заканадаўства, але і мець шырокі досвед у асаблівасцях правядзення гандлю ў суседніх дзяржавах, разбірацца ў гандлёвых марках замежных тавараў, якія найчасцей увозіліся ў ВКЛ; ускладнялася і ўдасканальвалася мытная дакументацыя і ўсё мытнае справаводства.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Кітурка, І.Ф. 2022. Традыцыі і навацыі ў дзейнасці дзяржаўнай мытнай службы ВКЛ у другой палове ХVІІІ ст. (на прыкладзе працэдуры мытнага кантролю). Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (янв. 2022), 5–14.
Раздел
ГІСТОРЫЯ