Традыцыі і навацыі ў дзейнасці дзяржаўнай мытнай службы ВКЛ у другой палове ХVІІІ ст. (на прыкладзе працэдуры мытнага кантролю)
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Дзяржаўная мытная служба ВКЛ была створана ў другой палове ХVІІІ ст. як спецыяльны інстытут у сістэме выканаўчай улады дзяржавы. У яе дзейнасці арганічна спалучаліся пэўныя традыцыі і прадыктаваныя часам навацыі, якія ў артыкуле прааналізаваны на прыкладзе ажыццяўлення ключавой мытнай працэдуры – мытнага кантролю. На падставе шырокага кола архіўных крыніц паказваецца, што працэдура перасячэння мытнай мяжы ВКЛ у другой палове ХVІІІ ст., заснаваная на традыцыйнай практыцы, развівалася пад уздзеяннем знешніх і ўнутраных фактараў: павялічвалася колькасць дадатковых мытных збораў; пашыраліся функцыі і абавязкі мытных служачых, якія для правядзення мытнай рэвізіі павінны былі добра ведаць не толькі мясцовае заканадаўства, але і мець шырокі досвед у асаблівасцях правядзення гандлю ў суседніх дзяржавах, разбірацца ў гандлёвых марках замежных тавараў, якія найчасцей увозіліся ў ВКЛ; ускладнялася і ўдасканальвалася мытная дакументацыя і ўсё мытнае справаводства.