Таварыства беларускай школы (1921–1936 гг.): паміж асветніцтвам і палітызацыяй

Main Article Content

Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч

Abstract

У артыкуле абагулены вопыт дзейнасці Таварыства беларускай школы (ТБШ) на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1936 гг. Аўтар канкрэтызаваў пачатковую дату ў гісторыі гэтага таварыства (зацвярджэнне яго статута 1 ліпеня 1921 г.), вылучыў тры перыяды: пачатак 1920-х гг.; 1926– 1930 гг. (стала масавай культурна-асветніцкай арганізацыяй: у сярэдзіне 1930 г. у больш чым 500 гуртках было аб’яднана звыш 15 тыс. чалавек); 1931–1936 гг. Раскрыта роля ТБШ у самазахаванні беларусаў ад паланізацыі, павышэнні іх агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню. Выказаны прапановы аб неабходнасці абагульняльнага манаграфічнага выдання, сістэматызацыі крыніц, а таксама мемарыялізацыі гісторыі ТБШ, яе кіраўнікоў і актывістаў.

Article Details

How to Cite
[1]
Вабішчэвіч, А.М. 2022. Таварыства беларускай школы (1921–1936 гг.): паміж асветніцтвам і палітызацыяй. Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 3 (Jan. 2022), 5–13.
Section
ГІСТОРЫЯ