Таварыства беларускай школы (1921–1936 гг.): паміж асветніцтвам і палітызацыяй

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч

Анатацыя

У артыкуле абагулены вопыт дзейнасці Таварыства беларускай школы (ТБШ) на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1936 гг. Аўтар канкрэтызаваў пачатковую дату ў гісторыі гэтага таварыства (зацвярджэнне яго статута 1 ліпеня 1921 г.), вылучыў тры перыяды: пачатак 1920-х гг.; 1926– 1930 гг. (стала масавай культурна-асветніцкай арганізацыяй: у сярэдзіне 1930 г. у больш чым 500 гуртках было аб’яднана звыш 15 тыс. чалавек); 1931–1936 гг. Раскрыта роля ТБШ у самазахаванні беларусаў ад паланізацыі, павышэнні іх агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню. Выказаны прапановы аб неабходнасці абагульняльнага манаграфічнага выдання, сістэматызацыі крыніц, а таксама мемарыялізацыі гісторыі ТБШ, яе кіраўнікоў і актывістаў.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Раздзел
ГІСТОРЫЯ