Эстэтыка-аксіялагічныя асновы літаратурнага канона Максіма Багдановіча

Основное содержимое статьи

Валерый Аляксандравіч Максімовіч

Аннотация

На прыкладзе творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча даследуецца роля літаратурнага канона ў эстэтычнай самаідэнтыфікацыі нацыянальнай літаратуры. Адзначаецца, што літаратурны канон выступае ў якасці стратэгіі культурнай ідэнтычнаці, адной з дзейсных форм і важнай умовай складання культурнага сімвалічнага свету сэнсаў на грунце агульнакультурных каштоўнасцяў чалавецтва. Сцвярджаецца, што гісторыка-культурныя, мастацкія, анталагічныя, быційныя каштоўнасці і сэнсы, сабраныя ў паэтычным каноне Максіма Багдановіча, сталі важнай часткай духоўнага вымярэння, культурнай інтэграцыі, гарманізацыі сацыяльных адносін. Асаблівасцю звароту паэта да кананічнай мастацкай формы прызнаецца замацаванне за ёю ролі сімвалічнага кансалідуючага знака-рэфрэнта, прызванага фарміраваць «культурную свядомасць», прывіваць пачуццё агульнай эстэтызаванай этнакультурнай еднасці, служыць сродкам духоўнай інтэграцыі і нацыянальнай кансалідацыі грамадства.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Максімовіч, В.А. 2021. Эстэтыка-аксіялагічныя асновы літаратурнага канона Максіма Багдановіча. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (янв. 2021), 12–21.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ