Міфасемантыка і функцыянальнасць вобраза гуся ў беларускім фальклоры
Основное содержимое статьи
Аннотация
Мэтай працы з’яўляецца вызначэнне міфасемантыкі і функцыянальнасці вобраза гуся як чынніка арніталагічнага кода беларускага фальклору. Гісторыка-генетычнае і функцыянальна-семантычнае даследаванне гэтага арнітавобраза паказала, што ён сімвалічна звязаны з любоўна-шлюбнай тэматыкай, доляй маладой жанчыны-замужніцы, салдата, рэкрута. Гэтая птушка ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў надзелена медыятыўнай функцыянальнасцю, далучана як да свайго, так і чужога свету, а таму «ведае» розныя мовы, транслюе інфармацыю з аднаго свету ў другі, звязвае разлучаных людзей і можа быць суаднесена як са станоўчым, так і адмоўным пачаткамі, як з вяселлем, так і смерцю. Дзякуючы актыўнай семіятызацыі шырокага корпусу характэрных для гуся прыкмет, гэтая птушка ўтварае асацыятыўны комплекс з лебедзем, зязюляй, арлом, пеўнем, курыцай, голубам, галкай, ластаўкай, сарокай, буслом, жоравам і інш.