Інтэнцыя і кампетэнцыя як праявы аўтарскай самасвядомасці ў беларускай літаратуры XVI ст.
Основное содержимое статьи
Аннотация
Раскрыта роля інтэнцыі (слоўна аформленай мэты напісання твора) і кампетэнцыі (заяўленай самаацэнкі) як праяваў аўтарскай самасвядомасці ў беларускай літаратуры XVI ст. Аналіз разнапланавых (публіцыстыка, гістарыяграфія і паэзія) твораў Ф. Скарыны, А. Захарэўскага, М. Стрыйкоўскага і інш. у заяўленым ключы дазволіў выявіць у літаратуры акрэсленага перыяду два тыпы прэзентацыі аўтарскай самасвядомасці – традыцыяналісцкі і індывідуалісцкі, а таксама засведчыў, што даклараванне ўласнай кампетэнцыі аўтарамі адбывалася праз спасылкі на ўласныя дасягненні і аўтарытэтныя крыніцы, а таксама з дапамогай топаса самапрыніжэння/сціпласці.
Информация о статье
Как цитировать
[1]
Бразгуноў, А.У. 2022. Інтэнцыя і кампетэнцыя як праявы аўтарскай самасвядомасці ў беларускай літаратуры XVI ст. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 3 (янв. 2022), 28–33.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ