Маральна-філасофская канцэптуальнасць і тыпалогія герояў у аповесці А. Адамовіча «Апошняя пастараль» і рамане Э. Скобелева «Катастрофа»

Основное содержимое статьи

Антон Станіслававіч Папоў

Аннотация

Артыкул прысвечаны комплекснаму параўнанню аповесці А. Адамовіча «Апошняя пастараль» і рамана Э. Скобелева «Катастрофа». На матэрыяле абодвух твораў разглядаюцца асноўныя элементы мастацка-філасофскіх канцэпцый А. Адамовіча і Э. Скобелева. Прыводзяцца прыклады супадзення і разыходжання стаўлення аўтараў да актуальных палітычных і сацыяльных праблем і шляхоў іх вырашэння. Параўноўваюцца погляды пісьменнікаў на прычыны гіпатэтычнай глабальнай ядзернай вайны, і выяўляюцца кропкі судакранання ў іх меркаваннях наконт магчымых крокаў чалавецтва па недапушчэнні разбуральнага канфлікта. Пры аналізе вобразаў галоўных герояў вызначаюцца іх характэрныя рысы.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Папоў, А.С. 2020. Маральна-філасофская канцэптуальнасць і тыпалогія герояў у аповесці А. Адамовіча «Апошняя пастараль» і рамане Э. Скобелева «Катастрофа». Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (янв. 2020), 75–84.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ