Беларуская тэрміналогія 1930-х гг.: лексіка-граматычны і генетычны аспекты (на матэрыяле тэрмінаў філасофіі, літаратуразнаўства і мовазнаўства)

Основное содержимое статьи

Марыя Уладзіміраўна Гуль

Аннотация

Упершыню разглядаецца тэрміналогія філасофіі, літаратуразнаўства і мовазнаўства, зафіксаваная ў праектах слоўнікаў 1935 г., якія планаваліся як падрыхтоўчы этап выдання Беларускай савецкай энцыклапедыі. Перыяд 1933–1941 гг. характарызуецца як антыпурыстычны. З генетычнага пункту гледжання беларуская тэрміналогія 1930-х гг. прадстаўлена як іншамоўнымі, так і ўласнабеларускімі адзінкамі пры пераважнай арыентацыі на запазычванне. Руская мова выступала і як пасярэдніца, і як крыніца. Сярод моналексемных тэрмінаў дамінуюць назоўнікі. Полілексемныя тэрміны налічваюць некалькі мадэляў, найбольш пашыраная з якіх N + Adj. Разглядаюцца тэрміны філасофіі, літаратуразнаўства і лінгвістыкі, не зафіксаваныя ў пазнейшых літаратурных крыніцах.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Гуль, М.У. 2020. Беларуская тэрміналогія 1930-х гг.: лексіка-граматычны і генетычны аспекты (на матэрыяле тэрмінаў філасофіі, літаратуразнаўства і мовазнаўства). Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (янв. 2020), 45–52.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ