Энтамалагічны код традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў: муха
Основное содержимое статьи
Аннотация
Артыкул прысвечаны гісторыка-генетычнаму і функцыянальна-семантычнаму даследаванню вобраза мухі як чынніка энтамалагічнага кода традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. На матэрыяле розных жанраў высветлена, што муха як нячыстае насякомае, улучанае ў быційную прастору чалавека, выступае найбольш сімвалічна нагружаным прадстаўніком класа негатыўна асэнсаваных лётаючых кусаючых кузурак. Гэты энтамалагічны вобраз цесна звязаны з антрапалагічным і дэманалагічным кодамі, рэпрэзентуе тэмы смерці, душы, псіхасаматычнага стану чалавека, выступае ў ролі галоўнага іранічнага персанажа з жаночай сімволікай, а таксама ўвасабляе ідэі дробнасці, мізэрнасці, бруду.
Информация о статье
Как цитировать
[1]
Швед, І.А. 2019. Энтамалагічны код традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў: муха. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (янв. 2019), 24–31.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ