«Асобны мацярык нацыянальнай паэзіі» Анатоля Вярцінскага

Основное содержимое статьи

І.А. Бароўская

Аннотация

На шырокім фактычным матэрыяле прадстаўлена даследаванне творчасці гуманістычнай скіраванасці, найбольш яскравых вобразных сродкаў паэзіі Анатоля Вярцінскага. Драматург, крытык, перакладчык, журналіст, паэт, ён заўсёды сцвярджаў сваёй творчасцю моц верша, дзе пераплецены сэнс і эмоцыі. Многія вершы А. Вярцінскага пакладзены на музыку. У артыкуле прасочваецца сувязь паэзіі Вярцінскага з творчасцю Я. Коласа, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна. Разглядаецца канцэпт ‘хлеб’ у першым творы «Песня пра хлеб», праводзіцца класіфікацыя і аналізуецца ўжыванне метафары ў залежнасці ад тэматыкі і паэтыкі вершаў, адзначаецца багатая метафарычнасць асобных твораў. Сярод індыві дуальна-аўтарскіх метафар у паэзіі А. Вярцінскага выдзелены некалькі мадэляў словазлучэнняў, па якіх будуецца гэты. Аналіз паэтычных радкоў дазволіў вызначыць і розныя віды метаніміі. Адзначана роля сінонімаў у паэтычных творах А. Вярцінскага.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Бароўская, І. 2017. «Асобны мацярык нацыянальнай паэзіі» Анатоля Вярцінскага. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (июл. 2017), 28–35.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ