Цэнтральнацеляханская падгрупа паўночнабрэсцкіх гаворак: лінгвагеаграфічны аспект

Основное содержимое статьи

Я.Р. Самуйлік

Аннотация

У артыкуле на матэрыялах «Атласа гаворак Выганаўскага Палесся» разглядаюцца найбольш тыповыя фанетычныя, марфалагічныя і лексічныя асаблівасці і спецыфічныя рысы цэнтральнацеляханскай падгрупы паўночнабрэсцкіх гаворак, якая пашырана на асноўнай (цэнтральнай) частцы даследава нага рэгіёна. Выганаўскае Палессе – рэгіён у міжрэччы Ясельды (левы прыток Прыпяці) і Шчары (левы прыток Нёмана). Адміністрацыйна гэта паўднёвая частка Івацэвіцкага раёна (Целяханшчына) і сумежныя тэрыторыі Пінскага і Ганцавіцкага раёнаў. Геаграфічна і гістарычна дадзены рэгіён займае свое асаблівае прамежкавае становішча паміж тыповым Заходнім Палессем і Панямоннем, а ў этнаграфічным аспекце з’яўляецца месцам сутыкнення чатырох буйных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Паўночна-Заходняга, або Панямоння, Цэнтральнай Беларусі, Усходняга Палесся і Заходняга Палесся. У лінгвістычным плане тэрыторыя Выганаўскага Палесся – пераходная зона паміж гаворкамі Панямоння і Заходняга Палесся.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Самуйлік, Я. 2017. Цэнтральнацеляханская падгрупа паўночнабрэсцкіх гаворак: лінгвагеаграфічны аспект. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (янв. 2017), 35–42.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ