Тыповыя кампаненты інструментальна-практычных тэкстаў школьнага падручніка па беларускай мове

Основное содержимое статьи

Л.С. Васюковіч

Аннотация

Інструментальна-практычныя тэксты аб’ядноўваюць сістэму тэкстаў-заданняў і вызначаюцца спецыфікай зместу, будовы і арганізацыі пазнавальнай дзейнасці. У адносінах да зместу навучання інструментальна-практычны тэкст з’яўляецца інфармацыйным фрагментам базавай лінгвістычнай тэорыі. У плане дзейнасці тэкст выступае арыенціровачнай асновай для вучня. У структуры інструментальна-практычнага тэксту вылучаюцца наступныя тыповыя кампаненты: назва задання, фармулёўка мэты, інфармацыя-стымул, інструкцыя, указанне на магчымыя цяжкасці, узор выканання, аналіз вынікаў задання. Прагматычная арыентацыя інструментальна-практычнага тэксту прадвызначае інварыянтнае тыповае структурнае і маўленчае афармленне адзінкі, абумоўленае структурай пазнавальнай дзейнасці, характарам вучэбных дзеянняў, рэлевантнасцю вучэбнай інфармацыі. Цэласнасць інструментальна-практычных вучэбных тэкстаў забяспечваецца іх дыдактычнымі задачамі, зместам задання як кампанента пазнавальнага працэсу, што дыктуе алгарытм і паслядоўнасць выканання асобных дзеянняў.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Васюковіч, Л. 2016. Тыповыя кампаненты інструментальна-практычных тэкстаў школьнага падручніка па беларускай мове. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (янв. 2016), 75–82.
Раздел
ПЕДАГОГІКА