Стылістыка французскага мінімалізму (на прыкладзе твораў Бярнара Фрыё)

Основное содержимое статьи

В.Ф. Жылевіч

Аннотация

У дадзеным артыкуле разглядаецца стылістыка мінімалізму як мастацкай эстэтыкі. Аналізуюцца характэрныя рысы мінімалізму ў французскай літаратуры. Мэта мінімалізму – актывізаваць уяўленне, думку, адысці ад сентыментальнай стандартызаванасці эмоцый і банальнага вытлумачэння мастацкай творчасці. Даследуецца адметнасць мінімалізму ў творчасці Бярнара Фрыё як аднаго з яскравых прадстаўнікоў французскага мінімалісцкага пісьма. У артыкуле выяўляецца месца Б. Фрыё ў літаратурным працэсе Францыі другой паловы ХХ – пачатку ХХI стагоддзяў. Вывучаецца ідэйна-змяставая спецыфіка і асаблівасці паэтыкі ў мінімалісцкім творы «Нецярплівыя гісторыі» Фрыё.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Жылевіч, В. 2015. Стылістыка французскага мінімалізму (на прыкладзе твораў Бярнара Фрыё). Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 1 (янв. 2015), 36–43.
Раздел
ФІЛАЛОГІЯ