Каштоўнасныя арыентацыі асобы і іх педагагічная падтрымка: сінергетычны падыход

Основное содержимое статьи

М.С. Кавалевіч

Аннотация

У кантэксце сінергетычнага падыходу асоба разглядаецца як самарэгуляваная, самакіравальная сістэма, якой уласцівы пэўны набор механізмаў самарэгуляцыі, дзе вядучую ролю кіравальнага фактару адыгрывае індывідуальная сістэма каштоўнасцяў як складаная інфармацыйна ўпарадкаваная сістэма, здольная ў працэсах узаемадзеяння з асяроддзем да адаптыўнай самакарэкцыі і прагрэсіўнай эвалюцыі. У артыкуле прадстаўлены праект педагагічнай падтрымкі і суправаджэння станаўлення асобасных якасцяў, якія садзейнічаюць духоўнаму развіццю, выхаванню сумленнасці, пачуцця ўласнай годнасці, імкнення да самаўдасканалення і інш. А для гэтага адукацыя павінна быць скіравана не толькі на фарміраванне ведаў, але і на раскрыццё і пошукі сэнсу чалавечага жыцця, што дапаможа моладзі ажыццявіць сваё асобаснае і прафесійнае самавызначэнне; абудзіць духоўнасць як імкненне да выхаду за межы свайго актуальнага ўнутранага стану і далучэнне да шырэйшага культурнага кантэксту жыцця.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Кавалевіч, М. 2011. Каштоўнасныя арыентацыі асобы і іх педагагічная падтрымка: сінергетычны падыход. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (июл. 2011), 96–103.
Раздел
ПЕДАГОГІКА