Псіхолага-педагагічная падтрымка прафесійнага самавызначэння ў юнацкім узросце: змест і спосабы арганізацыі

Основное содержимое статьи

М.С. Кавалевіч

Аннотация

У артыкуле раскрываюцца змест і спосабы арганізацыі педагагічнай падтрымкі прафесійнага самавызначэння ў юнацкім узросце. Сярод іх інфармацыйна-экспертная, эмацыянальна-энергетызаваная, прафесійна-дзейсная, асобасна-развіццёвая падтрымка. Псіхолага-педагагічная падтрымка разглядаецца як з’ява, працэс і вынік планамерных псіхолагапедагагічных узаемадзеянняў, якія служаць развіццю пазітыўнай скіраванасці асобы, яе мэт і матываў адносін да ўласнага жыцця і прафесійнай кар’еры. Тэхналогія арганізацыі прафесійнага самавызначэння прадстаўлена як псіхолага-педагагічная падтрымка развіцця і самаразвіцця, карэкцыя індывідуальнага развіцця, выбару каштоўнасцяў, стымуляванне самаразвіцця. Асоба аптанта і працэс яе прафесійнага самавызначэння даследуюцца як складаныя самаарганізаваныя сістэмы, якія могуць існаваць толькі ва ўмовах разнастайнасці, выпадковасці, спантаннасці і непрадбачанасці. Задача педагога заключаецца ў тым, каб знайсці механізм кіравання такімі сістэмамі і адпаведныя для гэтага метады і сродкі.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Кавалевіч, М. 2010. Псіхолага-педагагічная падтрымка прафесійнага самавызначэння ў юнацкім узросце: змест і спосабы арганізацыі. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2 (июл. 2010), 82–93.
Раздел
ПЕДАГОГІКА