Акалічнасці археалагічных знаходак у Давыд-Гарадку ў 1936 г.
Основное содержимое статьи
Аннотация
Мэтай артыкула з’яўляецца раскрыццё акалічнасцей, у якіх адбывалася выяўленне археалагічных знаходак на Замкавай гары ў Давыд-Гарадку ў 1936 г. і падрыхтоўка да раскопак гарадзішча ў 1937– 1938 гг. На падставе друку, архіўных дакументаў (частка з іх упершыню ўведзена ў навуковы ўжытак) выяўлена рэакцыя на археалагічныя знаходкі мясцовай праваслаўнай супольнасці, польскай каталіцкай інтэлігенцыі, адміністрацыйных уладаў, журналістаў, вучоных. Зроблена выснова пра тое, што прыярытэт навуковай і грамадскай значнасці пры ацэнцы выяўленых археалагічных артэфактаў дазволіў пераадолець міжканфесійныя супярэчнасці, групавыя кан’юнктурныя інтарэсы. У выніку гэтага Замкавая гара ў Давыд-Гарадку атрымала ахоўны статус, і там пачаліся палявыя археалагічныя даследаванні.