Еўрапейскі сегмент сучаснай геапалітыкі Рэспублікі Беларусь
Основное содержимое статьи
Аннотация
Даследуецца еўрапейскі напрамак геапалітыкі Рэспублікі Беларусь. Зыходны пункт аналізу: з улікам уласнай геапалітычнай вагі краіна ў сучасных абставінах можа іграць на міжнароднай арэне толькі ў камандзе. Яе аптымальны геапалітычны выбар дзеля рэалізацыі знешніх мэтаў на еўрапейскай прасторы – мець двух і больш моцных партнёраў, на якіх можна абаперціся, каб гарантаваць магчы масці знешнепалітычнага манеўру, а стратэгіяй дасягнення поспеху павінны выступаць палітыка «разумнай сілы», неканфрантацыйныя адносіны, дыялог і кампрамісы. Захаваць геапалітычную раўнавагу краіны ў еўрапейскіх працэсах дапамогуць унутраныя сродкі – інавацыйныя здольнасці краіны і нацыянальна-палітычная кансалідацыя грамадства.
Информация о статье
Как цитировать
[1]
Часноўскі, М. 2019. Еўрапейскі сегмент сучаснай геапалітыкі Рэспублікі Беларусь. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 1 (янв. 2019), 5–19.
Раздел
ГІСТОРЫЯ