Давыдгарадоцкая ардынацыя князёў Радзівілаў у 1905–1939 гг.
Основное содержимое статьи
Аннотация
Артыкул прысвечаны сістэме арганізацыі адной з самых вялікіх па плошчы ардынацый, якія існавалі на землях Польшчы ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі. Гэтая ардынацыя была створана ў канцы XVI ст. Традыцыйнае права спадчыны перадавала ардынацыі старэйшаму ў родзе. У пачатку ХХ ст. князь Антоній-Вільгельм Радзівіл падзяліў свае ардынацыі паміж двума сынамі. Малодшаму з іх, Станіславу, дасталася Давыд-Гарадоцкая на Палессі. У 1920 г. князь загінуў, а яго ўладанні перайшлі да пляменніка, князя Караля. У 1921–1939 гг. гэтае зямельнае ўладанне налічвала каля 155 тыс. га. Зямельная рэформа, якая праводзілася польскімі ўладамі ў гэты час, не закранула ардынацыі. На Палессі было вельмі мала ворыўных земляў, большасць тэрыторыі Давыд-Гарадоцкай ардынацыі складалі балоты і лясы. Адным з важных аспектаў дзейнасці гэтай ардынацыі была арганізацыя паляванняў, у якіх часта прымалі ўдзел памешчыкі, вышэйшыя чыноўнікі дзяржавы і дыпламаты. Вясной 1939 г. улады вырашылі скасаваць ардынацыі, лічачы іх феадальным перажыткам.
Информация о статье
Как цитировать
[1]
Папко, В. 2011. Давыдгарадоцкая ардынацыя князёў Радзівілаў у 1905–1939 гг. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (янв. 2011), 32–40.
Раздел
ГІСТОРЫЯ