Абарона Брэсцкай крэпасці летам 1941 года: у пошуку шляхоў навуковага даследавання

Основное содержимое статьи

С.Я. Новікаў

Аннотация

Аўтар упершыню прадстаўляе крытычны аналіз вынікаў даследавання айчыннымі гісторыкамі асноўных аспектаў гісторыі абароны Брэсцкай крэпасці летам 1941 г. У апошнія дзесяцігоддзі ў навуковы ўжытак уведзена нямала новых і прынцыпова важных дакументаў пра абарончыя баі на брэсцкім крапасным плацдарме. Дзякуючы гэтаму, узніклі больш спрыяльныя ўмовы для істотнага паглыблення гістарычных ведаў, напісання на дакументальнай аснове грунтоўных навуковых прац і, нарэшце, цэласнага асэнсавання не толькі гераічных, але і трагічных старонак гісторыі подзвігу абаронцаў брэсцкай цытадэлі. Даследчык звяртае ўвагу беларускага чытача на важнасць рэканструявання гісторыі баявых падзей, абапіраючыся не толькі на існуючыя з савецкага часу традыцыйныя гістарыяграфічныя ацэнкі, але і на новыя гістарычныя факты з нямецкіх дакументальных крыніц.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Новікаў, С. 2011. Абарона Брэсцкай крэпасці летам 1941 года: у пошуку шляхоў навуковага даследавання. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 1 (янв. 2011), 44–51.
Раздел
ГІСТОРЫЯ