Застольны этыкет старабеларускай шляхты XVII–XVIII ст. : тыпалогія, гістарычныя змены

Основное содержимое статьи

І.Р. Вуглік

Аннотация

У артыкуле разглядаецца адзін з істотных элементаў бытавой культуры шляхты часоў Рэчы Паспалітай – этыкет, у прыватнасці яго значны кампанент – этыкет застольны. Вызначаецца месца гэтага віду этыкета ў шляхецкай культуры, яго функцыі, а таксама змены, якія адбыліся ў паводзінах за сталом з першых дзесяцігоддзяў ХVIII ст. і былі звязаны з агульнымі, эпахальнымі пераменамі ў гісторыі еўрапейскай культуры ў накірунку яе регламентацыі і эстэтызацыі. Шляхецкі застольны этыкет утрымліваў як характэрныя аўтэнтычныя полікультурныя (поліэтнічныя), так і еўрапейскія элементы; асноўны вектар яго арыентацыі з XVIII ст. быў заходнееўрапейскі. Гэта праявілася ў нормах паводзін, сталовых прыборах, характары спажывання ежы. Як культурная з’ява ён прадстаўляў поліэтнічную культурную шляхетскую супольнасць Рэчы Паспалітай і з’яўляўся адной з яе рэферэнтных праяў. Шляхецкі застольны этыкет упісваўся ў гісторыка-стылістычную тыпалогію барока і класіцызма.

Информация о статье

Как цитировать
[1]
Вуглік, І. 2010. Застольны этыкет старабеларускай шляхты XVII–XVIII ст. : тыпалогія, гістарычныя змены. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права. 2 (янв. 2010), 22–26.
Раздел
ГІСТОРЫЯ