Агентурная дзейнасць дзяржаўнай паліцыі Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг.

Main Article Content

Раман Аляксандравіч Сыч

Abstract

Цяжкае эканамічнае становішча, сацыяльныя праблемы насельніцтва Заходняй Беларусі, а таксама рост колькасці крымінальных злачынстваў, дыскрымінацыя нацыянальных меншасцяў ва ўмовах міжваеннай Польшчы сталі прычынай масавай нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Для процідзеяння распаўсюджванню леварадыкальных ідэй, барацьбы з нацыянальна-вызваленчым рухам і крыміналам на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. была створана разгалінаваная сетка агентаў (канфідэнтаў і інфарматараў). На падставе архіўных дакументаў і апублікаваных крыніц раскрываецца дзейнасць дзяржаўнай паліцыі Польшчы па вярбоўцы і арганізацыі супрацоўніцтва з агентурай на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Падаюцца дадзеныя пра спосабы вярбоўкі, матывацыю згоды на супрацоўніцтва з паліцыяй, правілы паводзінаў агентаў і зносін з куратарамі, а таксама ўзнагароджанне агентаў і вызначэнне крытэрыяў іх прафесіяналізму.

Article Details

How to Cite
[1]
Сыч, Р.А. 2024. Агентурная дзейнасць дзяржаўнай паліцыі Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 1 (Jan. 2024), 46–51.
Section
ГІСТОРЫЯ