Альманскі праваслаўны прыход у канцы XVIII – пачатку XX ст.
Main Article Content
Abstract
Артыкул прысвечаны гісторыі Альманскага праваслаўнага прыходу ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст., куды ўваходзілі вёскі Альманы, Альманская Кашара (Кашара) Пінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Столінскі раён Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь) і Пераброды (цяпер Сарненскі раён Ровенскай вобласці Украіны). Упершыню ўведзены ў навуковы ўжытак ведамасці Альманскай Уваскрасенскай (Васкрасенскай) царквы за 1826, 1901 і 1910 гг., асобныя архіўныя дакументы. Прааналізавана матэрыяльнае становішча свяшчэннікаў і царкоўнаслужыцеляў, стан старога праваслаўнага храма, узведзенага ў Альманах да 1793 г., і новай царквы, пабудаванай у 1893 г. намаганнямі вернікаў. Устаноўлены асобы цэлага шэрага прыходскіх свяшчэннікаў, звесткі пра свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеляў і іх сем’і. Раскрыты ўзаемаадносіны мясцовых сялян з адміністрацыяй Давыд-Гарадоцкай ардынацыі князёў Радзівілаў. З-за неспрыяльных прыродна-кліматычных умоў у балоціста-лясістай мясцовасці, невысокага ўзроўню дастатку вернікаў становішча царкоўнага прычту было бядотным.