Дакументальныя зборнікі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: асаблівасці публікацый у беларускі перыяд

Main Article Content

Уладзімір Васільевіч Здановіч

Abstract

Аналізуюцца дакументальныя зборнікі па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь. Адзначаецца, што на працягу 1990-х – пачатку 2000-х гг. у дакументальным асвятленні ваеннай гісторыі рэспублікі дасягнуты значныя поспехі. У беларускі перыяд адбыліся сур’ёзныя зрухі ў тэматыцы публікацый, адборы крыніц для выдання і перадачы іх тэксту, археаграфічным афармленні. Большасць выдадзеных зборнікаў прысвечана акупацыйнаму рэжыму, у першую чаргу генацыду беларускага народу. Адной з асаблівасцей дадзенага перыяду з’явілася падрыхтоўка дакументальных зборнікаў супрацоўнікамі архіваў сумесна з навукова-даследчымі інстытутамі, грамадскімі аб’яднаннямі, замежнымі партнёрамі, засваенне новых накірункаў публікацый. Павелічэнне колькасці выдадзеных дакументальных крыніц суправаджалася павышэннем ўзроўню іх археаграфічнай апрацоўкі. Істотным дапаўненнем зместу апублікаваных дакументаў з’яўляецца навукова-даведачны апарат, у які ўключаны элементы, што маюць значэнне для раскрыцця тэмы.

Article Details

How to Cite
[1]
Здановіч, У.В. 2023. Дакументальныя зборнікі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: асаблівасці публікацый у беларускі перыяд. Vesnik of Brest University. Series 2. History. Economics. Law. 2 (Jan. 2023), 5–11.
Section
ГІСТОРЫЯ